wd wp Пошук:

Станіслаў Тупік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тупік. Станіслаў Тупік (літ.: Stanislovas Tupikas, польск.: Stanisław Tupik; 1613 — 12 сакавіка 1682[1]) — літоўскі педагог і пісьменнік. Доктар багаслоўя, прафесар Віленскага ўніверсітэта[2].

Біяграфія

9 жніўня 1628 г. уступіў у Вільні ў Таварыства Ісуса[3]. У 1646—1647 навучальным годзе Станіслаў Тупік чытаў семінарыстам-езуітам логіку, а ў 1648—1649 навучальным годзе навучаў маладых езуітаў метафізіцы ў Пінскім езуіцкім калегіуме[4]. У 1645—1650 гг. з перапынкамі выкладаў курс філасофіі ў Віленскім універсітэце[2]. З 1658 па 1666 гг. — прыдворны місіянер гетмана вялікага літоўскага і віленскага ваяводы Паўла Яна Сапегі[3].

У 1666—1669 гг. — рэктар Пінскага калегіума[5], а ў 1669—1672 гг. рэктар Віленскага ўніверсітэта[6]. Спеведнік віленскага біскупа (1674—1679) і суперыёр езуіцкай рэзідэнцыі ў Навагрудку (1679—1682)[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. TUPIK Stanisław (польск.)
  2. 1 2 Tupikas, Stanislovas(недаступная спасылка) (літ.)
  3. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  4. Очерки истории культуры Пинска XIV—XVIII веков (руск.)
  5. Калегіум езуітаў
  6. ACADEMIA ET UNIVERSITAS VILNENSIS SOCIETATIS IESU / JĖZAUS DRAUGIJOS AKADEMIJA IR UNIVERSITETAS (1579—1773) (літ.)
  7. Tupikas, Stanislovas. Śmierć pańska … pana Pawła Iana Sapiehi, woiewody wileńskiego […]. W Wilnie : z drukarni Akad. Societatis Iesu, 1667.
Папярэднік:
Андрэй Валовіч(літ.) бел.
Рэктар Віленскага ўніверсітэта(руск.) бел.
16691672
Пераемнік:
Бальтазар Рагальскі
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Рэктары Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Пінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1613 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1682 годзе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Педагогі Літвы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар