wd wp Пошук:

Станіслаў Лорэнц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лорэнц. Стані́слаў Лорэнц (польск.: Stanisław Lorentz; 28 красавіка 1899, г. Радам, Польшча — 15 сакавіка 1991, Варшава) — польскі мастацтвазнавец. Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта (1947), ганаровы член многіх еўрапейскіх акадэмій, эксперт ЮНЕСКА.

Біяграфія

С. Лорэнц нарадзіўся ў сям’і выкладчыкаў. Сям’я мела шведскія карані. Бацька быў германістам, маці — географам. У сям’і панаваў культ навукі і ў вызначанай меры лёс будучага навукоўца быў наканаваны яго выхаваннем у бацькоўскай хаце.[8]

З юных гадоў Станіслаў Лорэнц праяўляў цікавасць да гісторыі, мастацтва і архітэктуры. Скончыў гімназію Войцеха Гурскага ў Варшаве, вучыўся на філасофскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Вывучаў гісторыю мастацтва. У 1924 годзе абараніў доктарскую ступень па творчасці Эфраіма Шрогера(руск.) бел.. У час і пасля навучэння ён праходзіў практыку ў Германіі, Італіі і Францыі. У прыватнасці, вывучаў архітэктурныя планы Гародні XVIII ст. у Дзяржаўным архіве ў Дрэздэне.[9]

Навучальны працэс быў перапынены прызывам С. Лорэнца ў войска, у сувязі з пачаткам польска-савецкай вайны ў 1919 годзе. Служба праходзіла ў званні падпаручніка рэзерву. Пасля дэмабілізацыі ў 1920 годзе змог вярнуцца да навукі.

Пасля заканчэння аспірантуры ўвосені 1924 г. навуковец застаўся працаваць у Варшаўскім універсітэце. У 1927 г. С. Лорэнц стаў чыноўнікам у Міністэрстве веравызнанняў і народнай асветы. У сферу яго адказнасці ўваходзілі міжнародныя навуковыя сувязі і музейная справа.[10]

У 19291935 гадах узначальваў аддзелы аховы помнікаў у Віленскім і Навагрудскім ваяводствах, адначасова выкладаў у Віленскім універсітэце імя Стэфана Баторыя, з’яўляўся загадчыкам аддзела мастацтваў у віленскім ваяводскім кіраванні.

3 1935 года віцэ-дырэктар, з 1936 дырэктар Народнага музея, у 19451951 узначальваў Дырэкцыю нацыянальных музеяў і аховы помнікаў у Варшаве.

У 1947 г. атрымаў званне прафесара Варшаўскага ўніверсітэта, з 1949 г. член Польскай акадэміі ведаў, з 1952 г. член карэспандэнт, а з 1964 г. сапраўдны член Польскай акадэміі навук. З’яўляўся экспертам ЮНЕСКА па пытаннях аховы помнікаў.

У 1965—1969 уваходзіў у сейм ПНР ад дэмакратычнай партыі. Меў шэраг дзяржаўных узнагарод.

Памёр у Варшаве ў 1991 г. Пахаваны на лютэранскіх могілках.

Навуковая дзейнасць

У работах 1930-х гадоў даследаваў асобныя пытанні развіцця беларускай архітэктуры. Аўтар манаграфіі пра I. К. Глаўбіца «Ян Кшыштаф Глаўбіц, віленскі архітэктар XVIII ст.» (1937).

Можна сцвярджаць, што С. Лорэнц пакінуў яркі след у гісторыі Заходняй Беларусі. Ён непасрэдна ўзаемадзейнічаў з ключавымі культурнымі і палітычнымі дзеячамі рэгіёна, як палякамі, так і беларусамі, акцэнтуючы іх увагу на пытаннях аховы помнікаў.

Навуковец сфармуляваў канцэпцыю кансервацыі руін замкаў Навагрудчыны і Віленшчыны, якой пасля прытрымваліся архітэктары аж да верасня 1939 г., і якая не страціла сваёй актуальнасці і дасёння. Навукоўцам былі выяўлены і ўлучаны ў спіс ахаваных аб’ектаў шматлікія рухомыя і нерухомыя помнікі, прааналізаваны матэрыялы па гісторыі мастацтва Вялікага княства Літоўскага, апублікаваны важныя працы па культурнай спадчыне Віленскага і Наваградскага ваяводстваў.

Па сутнасці, С. Лорэнц разам са сваім папярэднікам на пасадзе кансерватара Віленскага і Наваградскага ваяводстваў Ежы Рэмерам, стаіць у вытокаў сістэмы аховы помнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Дзякуючы дзеянням гэтага навукоўцы і чыноўніка, скіраваным на захаванне культурнай спадчыны ў міжваенны перыяд, а таксама пакінутым ім звесткам, мы валодаем каштоўнымі матэрыяламі, якія асвятляюць дэталі мерапрыемстваў па кансервацыі помнікаў і могуць служыць падказкай пры правядзенні адпаведных прац у нашыя дні.[11]

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122988345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122988345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122988345 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 29 мая 2021.
  6. http://czlonkowie.pan.pl/czlonkowie/sites/WynikiWyszukiwania.html?s=LORENTZ,%20Stanis%C5%82aw%20 Праверана 26 сакавіка 2019.
  7. (unspecified title) Праверана 8 мая 2021.
  8. Strutyńsk, W. Bohater dla dziedzictwa. «Kurier Wilenski» z 8.06.2012 [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://kurierwilenski.lt/2012/06/08/bohater-dla-dziedzictwa/#comments — Дата доступа: 5.05.2017.
  9. Lorentz, S. Zapiski do autobigrafii Nowogrόdczyznie / S. Lorentz // «Kwartalnik Historii Nauki i Techniki», R. 24: 1979 z. 4. — S. 731—756.
  10. Jarocki, R. Rozmowy z Lorentzem / R. Jarocki. Warszawa: Państwowy Instytut Wydawniczy, 1981. — S. 75.
  11. Марозаў, Д. В. Cтаніслаў Лоранц — руплівец даўніны ў Заходняй Беларусі / Д. В. Марозаў // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 8. — С. 41.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «10-годдзе Народнай Польшчы»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Радаме
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Народнай Рэспублікі
Катэгорыя·Члены Польскай акадэміі ведаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Будаўнікоў Народнай Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка