wd wp Пошук:

Станіслаў Кашуцкі

Станіслаў Кашу́цкі (польск.: Stanisław Koszutski; ? — 4 красавіка 1559) — паэт, перакладчык твораў лацінскіх аўтараў.

Біяграфія

Біяграфічных звестак захавалася вельмі мала. Вядома, што ў 1544 годзе вучыўся ў Вітэнбергу i атрымаў добрую гуманітарную адукацыю. Быў паслядоўным прыхільнікам Рэфармацыі. 3 1547 года на службе ў Радзівілаў.

Відаць, па просьбе сваіх гаспадароў напісаў у 1548 годзе эпіталаму на лацінскай мове з нагоды жаніцьбы маладога караля Жыгімонта II Аўгуста з удавой Гаштольда — Барбарай Радзівіл. Аднак гэты твор застаўся ненадрукаваны і, магчыма, нават не прачытаны маладажонам, бо адкрытая непрыязнасць насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага да гэтага шлюбу паўплывала на тое, што яго адзначалі вельмі сціпла. Як сакратар каралевы Барбары ў 1549 годзе Кашуцкі суправаджаў яе ў падарожжы да Кракава. Пасля смерці каралевы застаўся ў Вільні на пасадзе бібліятэкара Жыгімонта II Аўгуста. Ён склаў каталог каралеўскага кнігазбору, падзяліў яго на 3 часткі паводле фарматаў, а літаратуру — паводле зместу: анатацыі, каментарыі, лекцыі, трактаты, тлумачэнні, слоўнікі i інш. Менавіта на час яго працы бібліятэкарам (15511559) прыпадае асноўная літаратурная i перакладчыцкая дзейнасць. Ен пераклаў на польскую мову твор Цыцэрона «Пра абавязкі» з дадаткам жыццяпісу антычнага філосафа (Лоск, 1575), твор Райнгарда Ларыхіуса(ням.) бел. «Кніга пра выхаванне i навучанне…».

Зноскі

  1. Stanisław Koszutski

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Паэты Адраджэння
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1559 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Перакладчыкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі 4 красавіка
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі з лацінскай мовы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта