У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крычынскі. Станіслаў Браніслававіч Крычынскі (польск.: Stanisław Kryczyński; 3 мая 1911, г. Новы Сонч, Царства Польскае — 1 лістапада 1941) — польскі гісторык, этнограф, арыенталіст.
Паходзіў са збяднелай каталіцкай галіны татарскага княжацкага роду Крычынскіх. Вучыўся ва універсітэтах Кракава, Львова і Варшавы. У 1930-я гг. супрацоўнік «Татарскага штогодніка» і іншых татарскіх выданняў. Аўтар класічнай працы «Літоўскія татары» (1938), навуковых і навукова-папулярных публікацый, у т.л. біяграфій выдатных літоўскіх татараў для «Польскага слоўніка біяграфічнага».