wd wp Пошук:

Станіслаў Аляксандр Цеханавецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цеханавецкі. Станіслаў Аляксандр Канстанцін Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (польск.: Stanisław Aleksander Konstanty Emanuel Ciechanowiecki; 18 снежня 1853, в. Бачэйкава — 5 студзеня 1918) — дыпламат.

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў.

Атрымаў адукацыю ў Парыжы, у англійскім Стоўніхёрсце[en] і ў пецярбургскім элітным Мікалаеўскім кавалерыйскім вучылішчы. У 1872—1877 гадах служыў унтэр-афіцэрам у царскай арміі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў.

З 1880 г. дыпламат. З 1908 года генеральны консул у Марселі. Правадзейны стацкі саветнік[1]. У 1916 годзе быў звольнены і выйшаў на пенсію без права на эмерытуру. Памёр праз два гады і быў пахаваны ў Версалі ў пахавальні сям’і Фарсанс (Forsanz).

Узнагароды

Зноскі

  1. Станіслаў Думін. Цеханавецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Правадзейныя стацкія саветнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў Марселі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Мікалаеўскага кавалерыйскага вучылішча
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Такоўскага крыжа (Сербія)
Катэгорыя·Цеханавецкія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Версалі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ізабелы Каталічкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Цэрынгенскага льва
Катэгорыя·Памерлі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі 5 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Князя Данііла I 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Цеханавецкія