wd wp Пошук:

Станіслаў Аляксандравіч Чаропка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чаропка. Станіслаў Аляксандравіч Чаропка (11 студзеня 1977, в.Новазаслонава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2009), дацэнт (2011).

Біяграфія

У 1999 годзе скончыў гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, у 2005 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2009 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Казацка-сялянская вайна ў Беларусі 1648—1651 гг.» (навуковыя кіраўнікі канд. гіст. навук, дацэнт У. П. Емяльянчык і канд. гіст. навук, дацэнт У. А. Сосна). У 1997—2001 гадах працаваў настаўнікам гісторыі ў Пакалюбіцкай сярэдняй школе, з 2001 года працуе на гістарычным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2012—2019 гадах загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі. Аўтар больш 90 навуковых і метадычных артыкулаў, якія прысвечаны вывучэнню сацыяльнай барацьбы на Беларусі ў сярэдзіне XVII стагоддзя і гісторыі вайсковай справы.

З 2019 года дэкан гістарычнага факультэта ГДУ імя Францыска Скарыны.

Публікацыі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Дэканы ГДУ імя Ф. Скарыны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта