wd wp Пошук:

Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа

Не блытаць з Шведская вышэйшая гандлёвая школа.

Стакгольмская вышэйшая гандлёвая школа (шведск.: Handelshögskolan i Stockholm) — шведская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Стакгольме.

Установа больш вядомая па-за межамі Швецыі як Стакгольмская школа эканомікі.

Агульная характарыстыка

Гэта прыватная бізнес-школа, размешчаная ў раёне Васастан у цэнтральнай частцы Стакгольма. Яна прапануе праграмы бакалаўрыяту і магістратуры, а таксама праграмы аспірантуры.

Магістарская праграма школы па фінансах займае 18-е месца ў свеце. Праграма магістратуры ў галіне менеджменту займае 7-е месца ва ўсім свеце паводле «Financial Times». Установа агулам займае 26-е месца сярод ВНУ ў галіне эканомікі ва ўсім свеце. Школа з’яўляецца адзінай прыватнай ВНУ Швецыі, якая мае правы ўніверсітэта.

Школа заснавала даччыныя ўстановы ў Рызе (Стакгольмская вышэйшая школа эканомікі ў Рызе), Санкт-Пецярбургу і Маскве.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Адукацыя ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамічныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Швецыі
Катэгорыя·Бізнес-школы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1909 годзе