wd wp Пошук:

Срджан Астоіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Срджан Астоіч (сербск.: Srdjan Ostojic / Срђан Остојић; нар. 10 студзеня 1983) — сербскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера

Гуляў у Сербіі, у асноўным за клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У другой палове 2007 года гуляў у «Бяжаніі» ў найвышэйшай лізе чэмпіяната Сербіі, але па выніках сезона клуб пакінуў сербскую Суперлігу. Яшчэ тры гады Астоіч быў асноўным брамнікам клуба, які гуляў у другім дывізіёне.

У лютым 2011 года папоўніў склад «Гомеля», дзе з’яўляўся другім брамнікам. У жніўні 2012 года пакінуў гомельскі клуб[2]. У верасні 2012 года стала вядома аб яго вяртанні ў «Бяжанію»[3].

У снежні 2012 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4]. У «Шахцёры» стаў другім брамнікам пасля Юрыя Цыгалкі, але пасля таго як у жніўні Цыгалка атрымаў траўму, у асноўным складзе стаў выступаць трэці брамнік Эдуардас Курскіс. Упершыню ў складзе гарнякоў з’явіўся на полі 20 кастрычніка 2013 года ў матчы супраць «Нёмана», калі з-за няўпэўненай гульні Астоіча «Шахцёр» прайграў 1:2. Пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных, і другі раз з’явіўся на полі ў апошнім туры 1 снежня 2013 года, замяніўшы Курскіса, які атрымаў траўму.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў салігорскі клуб і ў сакавіку 2014 года ў чарговы раз стаў іграком «Бяжаніі»[5], дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У ліпені 2015 года накіраваўся ў Боснію і Герцагавіну, стаўшы іграком клуба найвышэйшага дывізіёна «Дрына»[6]. У лютым 2016 года вярнуўся ў Сербію, падпісаўшы кантракт з першалігавым «Земунам», а ў чэрвені таго ж года стаў іграком казахстанскага клуба «Акжайык». Аднак ужо праз два месяцы пакінуў «Акжайык» і пазней вярнуўся ў «Земун».

У ліпені 2018 года далучыўся да інданезійскага клуба «Арэма». У лютым 2019 года зноў далучыўся да «Земуна», дзе заставаўся да канца сезона 2018/19.

Дасягненні

Зноскі

  1. Srdjan Ostojic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Остоич покидает «Гомель»(недаступная спасылка)
  3. Срдян Остоич до конца года подписал контракт с сербской «Бежанией»(недаступная спасылка)
  4. Остоич согласовал условия контракта с «Шахтером»
  5. Срджан Остоич продолжит карьеру во втором дивизионе Сербии
  6. Экс-вратарь «Гомеля» и «Шахтера» Остойич перешел в «Дрину»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Ігракі ФК Арэма
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяжанія
Катэгорыя·Ігракі ФК Земун
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Акжайык Уральск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Будучнаст Дабанаўцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дрына Зворнік
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Сінджаліч Бялград
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыва Бялград
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Жэлезнічар Бялград
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі