wd wp Пошук:

Спіс графаў Галандыі

Граф Галандыі (нідэрл.: Graven van Holland, ням.: Grafen von Holland) — тытул кіраўніка Галандыі ў перыяд з X па XVII стагоддзе.

Галандскі дом (Герульфінгі)

Герб Графаў Галандскіх

Першы граф Галандыі, Дзірк I быў сынам (родным або прыёмным) Герульфа, графа Кенемерланда (Заходнефрызскага), хоць існуе версія, што Дзірк быў сынам сястры Герульфа, муж якой памёр, калі дзіцё было яшчэ немаўлём. Ён атрымаў у 922 годзе ад караля Заходне-Франкскага каралеўства Карла III Дурнаватага ўладанні каля Эгманда — у мястэчку пад назвай Бладэла (каля сучаснага Эйндхавена). Менавіта ад гэтай падзеі вядзе сваю гісторыю Галандскае графства. Аднак да 1100 года гэтыя землі былі больш вядомыя пад назвай Заходняя Фрысландыя, Фрызія ці Кенемерланд.

Варта заўважыць, што храналогія кіравання першых графаў не вельмі дакладная. Апошнія гістарычныя тэорыі гавораць пра існаванне яшчэ аднаго графа, паміж Дзіркам I і Дзіркам II, таму што імя Дзірка I згадваецца ў шэрагу гістарычных дакументаў паміж 896 і 988, прычым у залежнасці ад часу — кіраванне і агульная характарыстыка яго розныя. Гэты трэці граф Дзірк размешчаны паміж Дзіркам I і Дзіркам II, і пранумараваны як Дзірк I Другі, каб пазбегнуць блытаніны з ужо ўсталяванай нумарацыяй.

Авенскі дом

Герб аб'яднаных графстваў Эно, Галандыя і Зеландыя, прыняты Жанам I д’Авен

Пасля смерці бяздзетнага Яна I графства ў спадчыну атрымаў Іаан (Ян) II Авенскі, граф Эно, сын Адэлаіды Галандскай, сястры Вілема II.

Баварскі дом (Вітэльсбахі), Галандская лінія

Герб графства Эно падчас кіравання Баварскай дынастыі

У 1428 годзе Якоба прызнала сваім спадчыннікам Філіпа III Добрага, герцага Бургундыі, на чыю карысць адраклася ў 1433 годзе.

Дынастыя Валуа, Малодшы Бургундскі дом

Герб Філіпа III Добрага.)

Дом Габсбургаў

Пры Габсбургах графствам фактычна кіраваў намеснік імператара — статхаўдар (штатгальтар).

Тытулярныя графы Галандыі (Габсбургі)

У 1581 годзе Рэспубліка Злучаных Правінцый, у якую ў 1579 годзе ўвайшло графства Галандыя, абвясціла сябе незалежнай ад Іспаніі, аднак каралі іспанскія працягвалі насіць тытул графа Галандыі.

Паводле Мюнстэрскага дагавора, падпісанага ў 1648 годзе, кароль Іспаніі прызнаў незалежнасць Рэспублікі Злучаных Правінцый і перастаў выкарыстоўваць тытул графа Галандыі.

Гл. таксама

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Нідэрландаў
Катэгорыя·Спісы кіраўнікоў Германіі
Катэгорыя·Графы галандскія