Справа Бейліса — судовы працэс па абвінавачванні яўрэя Менахема Мендэля Бейліса ў рытуальным забойстве 12-гадовага вучня Кіева-Сафійскага духоўнага вучылішча Андрэя Юшчынскага 12 сакавіка 1911 года.
Абвінавачванне ў рытуальным забойстве было ініцыявана актывістамі чарнасоценных арганізацый і падтрыманае часткай правых палітыкаў і чыноўнікаў, у тым ліку міністрам юстыцыі Іванам Шчэглавітавым. Мясцовыя следчыя, якія лічылі, што гаворка ідзе аб крымінальным забойстве з помсты, былі адхіленыя ад справы. Праз 4 месяцы пасля выяўлення трупа Юшчынскага Бейліс, які працаваў непадалёку ад гэтага месца на заводзе прыганятым, быў арыштаваны ў якасці падазраванага і правеў у турме 2 гады[1].
Працэс адбыўся ў Кіеве 23 верасня — 28 кастрычніка 1913 года і суправаджаўся, з аднаго боку, актыўнай антысеміцкай кампаніяй, а з другога — грамадскімі пратэстамі усерасійскага і сусветнага маштабу. Бейліс быў апраўданы. Даследчыкі лічаць, што сапраўднымі забойцамі былі пакупніца крадзенага Вера Чабярак і крымінальнікі з яе прытону[1][2][3][4][5], аднак гэтае пытанне так і застаўся невысветленым[6][7]. Справа Бейліса стала самым гучным судовым працэсам у дарэвалюцыйнай Расіі[8].