Спа́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Спаскае.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сіроцінскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Обальскага сельсавета[1].