wd wp Пошук:

Соўка мутна-шэрая

Соўка мутна-шэрая (Polia nebulosa) — від матылёў сямейства совак.

Апісанне

Матылі адносна вялікія, пярэднія крылы ўмеранай шырыні, размах крылаў 41–52 мм. Афарбоўка светлая, з карычневата-шэрым адценнем. Ніжнегубныя шчупікі даўжэй за галаву ў 1,5 разы, далёка выступаюць за лоб. Вусікі самцоў слабапілаватыя, з пучкамі раснічак на кароткіх тупых зубцах або шчацінкападобныя, з раснічкамі на кожным членіку. Патагіі пакрыты вузкімі лускавінкамі, расшыранымі па канцах.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўразіі, на Беларусі трапляецца ў негустых барах, парках, садах.

Асаблівасці біялогіі

Кармавыя расліны: адуванчык, чарніцы, верас.

Зімуюць вусені, лёт матылёў назіраецца з сярэдзіны чэрвеня да пачатку жніўня.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Земляныя соўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак