wd wp Пошук:

Софі Эліс-Бэкстар

Со́фі Мішэ́ль Э́ліс-Бэ́кстар (англ.: Sophie Michelle Ellis-Bextor, нар. 10 красавіка 1979, Ковентры, Уэст-Мідлендс, Англія) — брытанская спявачка, кампазітар.

Біяграфія

Нарадзілася ў англійскім горадзе Ковентры ў сям’і актрысы і тэлевядучай Дженет Эліс і тэлерэжысёра і прадзюсара Робіна Бэкстара. Бацькі развяліся, калі Сафі было ўсяго чатыры гады. У Сафі ёсць тры сястры і два браты. Сафі вучылася ў школе Святога Стэфана і пазней у школе Годальфіна і Лацімера ў Хамерсміце. Сярод яе самых ранніх публічных выступленняў была дзіцячая Опера W11 ва ўзросце трынаццаці гадоў.

Пачала музычную кар’еру ў 1997 годзе ў якасці вакалісткі гурта «theaudience», які граў у стылі інды-рок, аднак гурт не праіснаваў і года. Сафі спрабавала пачаць кар’еру мадэлі і засела за напісанне кнігі, але неўзабаве гэтыя заняткі ей абрыдлі.

У 2000 годзе венецыянскі (Італія) дыджэй Крысціян Спілер (DJ Spiller) прапанаваў Сафі прыняць удзел у запісу вакалу да яго кампазіцыі «Groovejet», якая ўжо паспела трапіць у многія танцавальныя зборнікі, і якая атрымала дадатковую назву «If This ain’t Love» («Калі гэта не каханне…»). Песня трапіла на першыя месцы ў мностве хіт-парадаў. Гэты поспех шмат у чым прадвызначыў пачатак сольнай кар’еры Эліс-Бэкстар.

Выхад пятага альбома спявачкі пад назвай Wanderlust першапачаткова быў запланаваны на восень 2013 года, але пазней было абвешчана аб перанясенні даты на студзень 2014 года.

Восенню 2013 года Сафі прымала ўдзел у тэлевізійным танцавальным шоу Strictly Come Dancing, заняўшы чацвертае месца. Яе партнерам быў прафесійны танцор Брендан Коул[en].

Асабістае жыццё

З 25 чэрвеня 2005 года Сафі замужам за бас-гітарыстам брытанскай групы «The Feeling» Рычардам Джонсам, з якім яна сустракалася 2 гады да іх вяселля[3]. У мужа і жонкі есць чатыры сына: Сані Джонс (нар. 23 красавіка 2004), Кіт Валентайн Джонс (нар. 7 лютага 2009), Рэй Холідэй Джонс (нар. 25 красавіка 2012)[4] і Джэсі Джонс (нар. 3 лістапада 2015).

Была блізкай сяброўкай англійскай тэлевядучай Кэран Кітынг, памёрлай ад раку малочнай залозы 13 красавіка 2004 года ў 41-гадовым узросце.

Гурт

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Туры

Мадэльная кар’ера

У маі 2008 года паведамлялася, што Эліс-Бэкстар была найманая брэндам касметыкі Rimmel як адна з іх новых твараў. Насуперак раннім паведамленням, Эліс-Бэкстар не будзе замяняць Кейт Мос як галоўны твар касметыкі. Песня Сафі Эліс-Бэкстар «Sophia Loren» гучала ў рэкламе Rimmel для лініі «Sexy Curves».

Зноскі

  1. 11 really famous people you probably didn’t realise are from Hounslow - MyLondon — 2018. Праверана 9 жніўня 2021.
  2. Sophie Ellis-Bextor talks music and motherhood - Essential Surrey & SW London Праверана 9 жніўня 2021.
  3. Sophie Ellis Bextor Married Guitarist Richard Jones Архівавана 2 мая 2010.
  4. Boy joy for Sophie(англ.)  (недаступная спасылка). Independent Online (25 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2012. Праверана 26 красавіка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кампазітары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 красавіка
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Карыстальнікі Myspace
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных