Со́ржыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Соржыца.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Сініцкага і Стрэлішчанскага сельсаветаў[1]. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астровенскага сельсавета[2].
9 ліпеня 1965 года ўтвораны зноў у складзе 27 населеных пунктаў (Асінаўка, Белле, Берашэўцы, Будзілава, Воўры, Вяжышча, Вялікія Паўлавічы, Гарадзец, Гняздзілава, Дашкава, Забелле, Задарожжа, Замошша, Засор’е, Засценкі, Ліхачы, Малыя Паўлавічы, Мартасы, Медзвядзі, Падакі, Равякі, Сіняны, Соржыца, Стрэлішча, Холм, Чарнагосце і Шчакатоўшчына), якія ўваходзілі ў склад Астровенскага сельсавета[3]. 3 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з Астровенскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Бардашы, Беркава, Дуброва, Жавуры, Качана, Кудзяны, Ліхошына, Макраны, Светагорава і Сініцы)[4], 26 сакавіка 1973 года — вёска Валькава[5]. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Асінаўка і Ліхачы[6], 24 лістапада 2009 года — вёска Стрэлішча[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1122 чалавекі[8], з іх 95,1 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[9].