Со́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Солы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кушлянскага сельсавета[1], 27 сакавіка 1959 года — тэрыторыя скасаванага Снігянскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 15 мая 1978 года з часткі сельсавета ўтвораны Кушлянскі сельсавет. 25 чэрвеня 2008 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кушлянскага сельсавета (20 населеных пунктаў: Асіпаны, Гайдзі, Гаўдзевічы, Дордзішкі, Жалігова, Забалоцце, Крапіўна, Кушляны, Мелеўшчына, Наздрачуны, Несценяты, Поцевічы, Рачкяны, Рудалі, Рудзішкі, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі, Шчопаны, Ябравічы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3549 чалавек[4], з іх 90,0 % — беларусы, 5,4 % — палякі, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5].