Снігя́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Снігяны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Завозерацкі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Завозерцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Снігяны, сельсавет перайменаваны ў Снігянскі[1]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сольскага сельсавета[2].