wd wp Пошук:

Сняжурка

Сняжурка, пуначка (Plectrophenax nivalis) — невялікая пеўчая птушка атрада вераб’інападобных.

Апісанне

Даўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 29-38 см. Даволі выразны палавы дымарфізм. Cамец у шлюбным уборы з чорнымі верхам цела i канцамi крылаў, галава i астатнiя часткi цела белыя. Узiмку чорныя толькi канцы крылаў i сярэдзiна хваста. Самка ўзiмку больш цёмная (у шлюбным уборы верх галавы амаль чорны). Маладыя падобныя да самкi (часам без белай плямы на крылах). Спеў — высокiя, хуткiя трэлi, падобныя на голас палявога жаўрука.

Пашырэнне

Арэал: Паўночны край Галарктыкі, Камчатка і Алеуцкія астравы.

Насяляе камяністую тундру са скальнымі абрывамі (асабліва, у суседстве рачных далін), марское ўзбярэжжа (скалы, часта ў калонiях марскiх птушак), жыве паблiзу ад снягоў i iльдоў (можа засяляць скалы, што выступаюць са снегу), а таксама месцы з нiзкiмі карлiкавымі раслiнамі; узімку — адкрытыя тэрыторыі, часцей за ўсё, палі, дарогi побач з паселішчамі, ускрайкi лясоў, прыморскiя пляжы, тарфяныя дзюны без снежнага покрыва i г.д. У гарах даходзiць да 2300 м над у.м.

Пералётная. Некаторыя папуляцыi (напр., з Iсландыi) часткова аселыя. Месца зімовак: Еўропа, поясам праз Цэнтральную Азію і Японію, паўночная, цэнтральная і паўднёвая часткі Паўночнай Амерыкі. Выпадкова залятаюць далёка на поўдзень (Балеары, Мальта, Турцыя, Мадэйра, Канары, Азоры, Партугалiя). На Беларусі не гняздзіцца, рэгулярна адзначаецца толькі пад час транзітных міграцый, у паўднёвай частцы таксама часам на зімоўцы.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо мяккае, з травы, сцёблаў раслiн, моху i лiшайнiкаў ладзіць пад дахам, у шпакоўнi, пад навiсам дзiрвану, у скальных шчылінах, пад камянямі, а таксама ў сценах будынкаў. Высцiлка з тонкай травы, шэрсці (звычайна лісы) і пёраў белай курапаткi. Дыяметр 7-8 см.

Яйкі

Яйкі (4-6) авальныя (ад падоўжаных да крыху элiптычных), светла-блакiтныя, зеленавата-блакiтныя, часам жаўтаватыя i бледна-зеленаватыя. Глыбокія плямкі шэра-фіялетавыя або светла-ружова-ржавыя, паверхневыя — светлыя, невыразна чырвона-ржавыя або пурпурова-чорныя, могуць канцэнтравацца на шырэйшым канцы. Памеры: 22 х 16 мм.

Падвіды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Птушкі Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вераб’інападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе