wd wp Пошук:

Снайпер

Трэніроўка снайпераў 52-га эскадрона бяспекі базы Шпангдалем, Германія
Парашутыст 82-й амерыканскай парашутнай дывізіі з вінтоўкай М-14 у Эль-Фалуджы, Ірак

Сна́йпер — спецыяльна навучаны салдат (самастойная баявая адзінка), які дасканала валодае мастацтвам трапнай стральбы, маскіроўкі і назірання; трапіць цэль, як правіла, з першага стрэлу. Задача снайпера — паражэнне каманднага і сувязнога складаў, сакрэту праціўніка, знішчэнне важных адзіночных мэтаў (варожых снайпераў, афіцэраў і інш.) Снайпер узбройваецца снайперскай вінтоўкай з аптычным прыцэлам і іншымі адмысловымі прыладамі. Часам снайперам называюць хуткіх стралкоў у іншых родах войскаў (сіл) (артылерыі, авіяцыі).

Слова «Снайпер» упершыню з’явілася ў англійскай арміі падчас Першай сусветнай вайны, паходзіць ад англ. snipe — «бакас» (дробная і хуткая птушка, паляванне на якую складанае тым, што траекторыя палёту птушкі непрадказальная, і стрэл павінен рабіцца «наўскідон»).

Адным з выбітных снайпераў-беларусаў з’яўляецца Фядосій Арцёмавіч Смалячкоў.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Ваенныя прафесіі
Катэгорыя·Снайперы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара