Смілавіцкая мячэць — мячэць у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.
Пасяліліся татары ў Смілавічах больш за 600 гадоў таму. Першая вядомая мячэць у мястэчку дзейнічала ў 1880-х гадах. У 1930 годзе была разбурана[1]. Новая мячэць была адкрыта ў 1996 годзе. Была пабудавана намаганнямі Ібрагіма Барысавіча Канапацкага, выхадца са Смілавічаў, вядомага грамадскага і навуковага дзеяча, былога намесніка муфтыя мусульманаў Беларусі[2].
Будынак пабудаваны з белай цэглы, які вянчае купал з паўмесяцам[3]. На сценах мячэці напісаны цытаты з Карана на арабскай мове.
Сучасная татарская абшчына ў Смілавічах налічвае больш за сто сем’яў.