wd wp Пошук:

Смерць Маргера

«Смерць Маргера» (польск.: Śmierć Margiera) — карціна Казіміра Альхімовіча, напісаная ў 1876 годзе. Створана паводле п’есы «Маргер», якая была напісана Уладзіславам Сыракомляй[1] у 1855 гг.

Апісанне

На карціне адлюстраваны часы старажытнай Літвы, калі крыжакі штурмуюць замак Маргера. К. Альхімовічам праілюстраваны апошні эпізод п’есы, калі сюжэтныя перапетыі кахання і здрады герояў прыводзяць да самагубства гаспадара замка. Сцэна вырашана мастаком па класіцыстычнай схеме, нават са знешнімі атрыбутамі, але ўсё ж напоўненая высокім пачуццём, не выглядае штучнай[1].

Зноскі

  1. 1 2 Марына Загідуліна. Казімір Альхімовіч як ілюстратар польскіх пісьменнікаў // Гісторыя, культуралогія, мастацтвазнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнар. кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» (Мінск, 21-25 мая, 4-7 снеж. 2000 г.). — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2001. — ISBN 985-6638-35-6.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны Казіміра Альхімовіча
Катэгорыя·Карціны 1876 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0