wd wp Пошук:

Смаленскі разлом

Тэктанічныя структуры Беларусі

Смаленскі разлом — субрэгіянальнае разрыўное парушэнне паўночна-ўсходняга распасцірання. Цягнецца ад Шклова (Беларусь) праз Шклоўскі, Горацкі, Дубровенскі раёны да Смаленска (Расія).

Даўжыня каля 125 км. Абмяжоўвае з паўднёвага ўсходу Цэнтральнааршанскі горст. Амплітуда па паверхні фундамента каля 200 м.

Залажыўся ў раннім пратэразоі, інтэнсіўна развіваўся ў рыфеі. Слабая актывізацыя па ім праяўлялася да антрапагену ўключна. На гэта ўказвае яго ўздзеянне на размеркаванне сучаснай рачной сеткі. Па глыбіні пранікнення Смаленскі разлом, мяркуюць, коравы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Геалогія Дубровенскага раёна
Катэгорыя·Тэктоніка Расіі
Катэгорыя·Тэктоніка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Аршанская ўпадзіна
Катэгорыя·Геалогія Горацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Геалогія Шклоўскага раёна