wd wp Пошук:

Служэбнік Варлаама Хутынскага

Хутынскі служэбнік. Аркушы 10 (адварот) — 11. Канец XII — пачатак XIII стст. Дзяржаўны гістарычны музей, Масква.

Хуты́нскі служэ́бнік, ці служэ́бнік Варлаа́ма Хуты́нскага — усходнеславянскі рукапісны помнік 12—13 ст.

Паводле некаторых версій, служэбнік паходзіць з Полацкіх зямель. Належаў Варлааму, заснавальніку Наўгародскага Хутынскага манастыра (адсюль назва).

Напісаны ўставам на пергаменце на 30 аркушах на стараславянскай мове, уключае літургіі і малітвы. Аздоблены 2 мініяцюрамі з выявамі Васіля Вялікага і Іаана Златавуста, 3 застаўкамі і ініцыяламі з рысамі візантыйскага стылю ў спалучэнні з раннімі матывамі тэраталагічнага стылю: манументальныя, сухаватыя спакойныя постаці святых змешчаны ў арнаментаваных рамках, выкананых сіняй і чырвонай фарбамі; застаўкі ў выглядзе прамавугольных рамак, у якіх выявы пакручастых лістоў, кругі з візантыйскімі кветкамі «крынамі». Ініцыялы выкананы кінавар‘ю і золатам. У 16 ст. контуры малюнкаў падноўлены залатой падводкай.

Зберагаецца ў Гістарычным музеі ў Маскве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дзяржаўны гістарычны музей, Масква
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Літаратура Старажытнай Русі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула