wd wp Пошук:

Слонімская ратуша

Слонімская ратуша — помнік архітэктуры барока ў горадзе Слоніме па вул. Савецкай, дом № 6 (Гродзенская вобласць). Пабудавана ў 2-й палове XVIII стагоддзя ў цэнтры горада.

Гісторыя

Слонімская ратуша ў 1814 г.

Ратуша пабудавана з цэглы ў другой палове XVIII ст. Традыцыйна будынак быў звязаны з Рыначнай плошчай, замыкаючы яе паўднёва-ўсходні бок. У архітэктуры ратушы, якая зазнала шэраг пазнейшых наслаенняў, захаваліся рысы барока.

Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размешчаны гарвыканкам.

Архітэктура

Слонімская ратуша — прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём. Разам са службовымі карпусамі яна стварае замкнутае дваровае карэ. Кампазіцыя будынка адносіцца да тыпу бязвежавых, строга сіметрычных (адсутнічала традыцыйная вежа — сімвал магістрата). Крапоўка фасадаў плоскасная: пілястры, філёнгі, нішы. Планіроўка калідорна-анфіладнага тыпу з цэнтральным вестыбюлем і міжпавярховай лесвіцай. Акрамя пакояў для членаў магістрата і залы пасяджэнняў у ратушы былі памяшканні суда, гаўптвахты, архіва.

Раней будынак быў аформлены чатырохкалонным порцікам са скульптурнай застаўкай на франтоне. Дваравы фасад жагэтуль захаваў дэкарацыю ў выглядзе пілястраў, што адносяцца да XVIII ст.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Славутасці Слоніма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ратушы Беларусі
Катэгорыя·1740 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1740 годзе