Сле́дчы камітэ́т Рэспу́блікі Белару́сь (Следчы камітэт) — адзіная і цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных праваахоўных органаў, якія з’яўляюцца органамі папярэдняга следства і ажыццяўляюць паўнамоцтвы ў сферы вядзення дасудовага крымінальнага працэсу.
Следчы камітэт з’яўляецца ваенізіраванай арганізацыяй, мае афіцыйныя геральдычныя сімвалы.
Следчы камітэт падпарадкоўваецца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
З 11 сакавіка 2021 года пасаду старшыні камітэта займае Дзмітрый Гара[1].
Папярэдняе расследаванне ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўлялася следчымі пракуратуры, органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі і фінансавых расследаванняў. Усе яны ўваходзілі ў структуру адпаведных ведамстваў.
Рашэнне аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь было прынята 2 жніўня 2011 года на праведзенай пад кіраўніцтвам Кіраўніка дзяржавы нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы органаў папярэдняга расследавання.
12 верасня 2011 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка падпісаў Указ № 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь».
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2016 года № 229 устаноўлена прафесійнае свята «Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга расследавання», якое адзначаецца штогод 12 верасня.
Сістэму Следчага камітэта складаюць:
Цэнтральны апарат Следчага камітэта ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі[2]:
Асноўны артыкул: Папярэдняе расследаванне (часопіс) У 2017 г. Следчым камітэтам заснаваны навукова-практычны часопіс «Папярэдняе расследаванне». Выходзіць 1 раз у паўгоддзе. У часопісе публікуюцца навуковыя артыкулы, якія датычаць праблем праваахоўнай дзейнасці і супрацьдзеяння злачыннасці. Працоўныя мовы часопіса: беларуская, руская, англійская. Аўтарамі часопіса сталі даследчыкі з Арменіі, Беларусі, Расіі і Украіны.[3]
9 жніўня 2021 года Следчы камітэт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША як урадавая арганізацыя, якая стала на чале паслявыбарчых рэпрэсій і што працягнула адкрываць і расследаваць палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць праваабарончых арганізацый, а таксама супраць беларускага журналіста-дысідэнта Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі[4][5]. Таксама ў санкцыйны спіс ЗША былі ўнесены[4] старшыня камітэта Дзмітрый Гара (дагэтуль ужо ўнесены ў чорны спіс ЕС[6] і санкцыйны спіс Швейцарыі[7]), разам з намеснікамі Алегам Шандаровічам, Сяргеем Аземшам (у канцы 2020 года патрапілі пад санкцыі ЕС[8][9], Канады[10], Вялікабрытаніі[11], Швейцарыі[12]) і Анатолем Васільевым. Акрамя таго, ў канцы 2020 года пад санкцыі ЕС, Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі патрапілі тагачасны старшыня СК Іван Наскевіч, былы намеснік старшыні Аляксей Волкаў і тагачасны намеснік старшыні Андрэй Смаль.