wd wp Пошук:

Славомір Скшыпак

Славо́мір Стані́слаў Скшы́пак (польск.: Sławomir Stanisław Skrzypek; 10 мая 1963, Катавіцы — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі эканаміст, кіраўнік Нацыянальнага банка Польшчы (2007—2010).

Біяграфія

За студэнцкім часам дзейнічаў у апазіцыі, ў 1982 годзе быў арыштаваны[5].

Скончыў Сілезскую палітэхніку ў Глівіцах (інжынер будаўніцтва), Універсітэт Вісконсін Ла Крос (магістр дзелавога адміністравання) і Універсітэт Джорджтаўн (бізнес-менеджмент, настрыфікацыя ў Вярхоўнай школе гандлёвай у Варшаве)[5]. Скончыў таксама дадатковыя курсы ў Эканамічнай акадэміі ў Кракаве, а таксама ў Сілезскім універсітэце.

У 1993—1997 гадах працаваў у Вярхоўнай кантрольнай палаце. У 1997—2000 гадах быў намеснікам кіраўнікам дзяржаўнай інстытуцыі па абароне прыроднага асяроддзя. У 2001—2002 гадах быў членам упраўлення Польскай дзяржаўнай чыгункі. У 2002—2005 гадах быў намеснікам мэра Варшавы Леха Качынскага. Быў таксама членам органаў кіравання розных прыватных кампаніі[5].

10 студзеня 2007 года абраны кіраўніком Нацыянальнага банка Польшчы, прыведзены да прысягі 11 студзеня.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 года пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы[6].

Пахаваны ў Варшаве.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1042290679 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1042290679 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  5. 1 2 3 Sławomir Skrzypek kontra Leszek Balcerowicz // interia.pl, 29.01.2007 (польск.)
  6. Komunikat Nr 163/VI kad. (польск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў ПНР (1944—1989)
Катэгорыя·Пахаваныя на Вайсковых Павонзках
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Палітыкі мясцовага кіравання Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Сілезскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Эканамісты Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Катавіцах
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Загінулі ў авіякатастрофах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
Катэгорыя·Кіраўнікі цэнтральных банкаў
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску