wd wp Пошук:

Скікда

Скікда (араб. سكيكدة) — горад на паўночным усходзе Алжыра, на ўзбярэжжы Міжземнага мора, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі і акругі. Насельніцтва - 170 000 чал. (па ацэнцы 2005 года).

Гісторыя

Скікда быў заснаваны ў 1838 годзе па загадзе французскага маршала Сільвэна-Шарля. Таксама была пабудавана штучная гавань. Горад атрымаў назву Філіпвіль (фр. Philippeville).[1] 10 кастрычніка 1883 Скікда была моцна разбурана землятрусам. 20 жніўня 1955 г., падчас Грамадзянскай вайны ў Алжыры, Філіпвіль падвергнуўся нападу з боку паўстанцаў. Апошнія ўчынілі жорсткую расправу над мясцовым насельніцтвам, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. Праз некалькі гадзін напад быў адбіты падаспеўшымі часткамі французскай арміі. З 1962 года Скікда — у складзе незалежнага Алжыра. У 1970 годзе ў горад быў праведзены газаправод з радовішча Хасэ Р’мейль.

Зноскі

  1. Philippeville, Algeria(нявызн.). World Digital Library (18 лютага 1899). Праверана 26 верасня 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1838 годзе
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гарады Алжыра
Катэгорыя·Правінцыя Скікда