wd wp Пошук:

Скот Сэмпсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сэмпсан. Скот Сэмпсан (англ.: Scott D. Sampson; 22 красавіка 1961, Ванкувер) — канадскі навуковец-палеантолаг, празаік , аўтар шматлікіх публікацый па палеанталогіі і сумежных навуках, распрацоўшчык педагагічных метадаў, кансультант стваральнікаў шэрагу навукова-папулярных фільмаў на канале Discovery(руск.) бел. і мультсерыяла «Цягнік дыназаўраў(руск.) бел.».

Асноўныя даследчыя працы Скота Сэмпсана прысвечаны вывучэнню позняй эпохі мелавога перыяду(руск.) бел., а таксама канкрэтных відаў дыназаўраў — Majungasaurus crenatissimus і Masiakasaurus knopfleri.

З’яўляецца галоўным захавальнікам фондаў і віцэ-прэзідэнтам па даследаваннях і калекцыях Музея прыроды і навукі(англ.) бел. у Дэнверы.

Біяграфія

Скот Сэмпсан атрымаў ступень доктара філасофіі па заалогіі ва Універсітэце Таронта. Доктарскую дысертацыю Сэмпсан абараніў па тэме вывучэння двух новых на той момант выяўленых відаў сямейства Ceratopsidae, а таксама даследаванні функцый і развіцця розных рагавых нарастаў у гэтага сямейства дыназаўраў. Па заканчэнні Таронцкага ўніверсітэта працаваў на працягу года ў Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі(руск.) бел. ў Нью-Ёрку. Пяць гадоў асіставаў у даследчым інстытуце Каледжа астэапатычнай медыцыны(англ.) бел. у Нью-Ёрку[1].

У 1999 годзе прыняў пасаду дацэнта кафедры геалогіі і геафізікі, а таксама куратара па пытаннях вывучэння палеанталогіі хрыбетных у Музеі натуральнай гісторыі(англ.) бел. у штаце Юта.

У 2001 годзе заняў пасаду віцэ-прэзідэнта па даследаваннях і калекцыях Музея прыроды і навукі(англ.) бел. у Дэнверы.

Прыняў удзел у кансультаванні стваральнікаў мультсерыяла «Цягнік дыназаўраў(руск.) бел.». У дзіцячым навукова-папулярным мультфільме Скот Сэмпсан згадваецца ў якасці «Доктара Скота — Палеантолага», які вывучае віды Masiakasaurus knopfleri і Kosmoceratops richardsoni.

У 2003 годзе кансультаваў стваральнікаў тэлевізійнага серыяла «Планета дыназаўраў(англ.) бел.» на канале Discovery(руск.) бел..

У 2009 годзе выдаў навукова-папулярную кнігу «Адысея дыназаўраў»[2].

З’яўляецца распрацоўшчыкам педагагічнай парадыгмы, якая заяўляе неабходнасць выхавання дзяцей у любові да прыроды і навакольнага асяроддзя[1].

Палеанталагічныя даследаванні Скот Сэмпсан праводзіў у Зімбабвэ, ЗША, Канадзе, Паўднёва-Афрыканскай рэспубліцы і на Мадагаскары. З’яўляецца спецыялістам у галіне філагенетыкі, функцыянальнай марфалогіі і эвалюцыі дыназаўраў верхняга мелу.

Цікавыя факты

У гонар Скота Сэмпсона названы від дыназаўраў-тэраподаў Talos sampsoni.

Зноскі

  1. 1 2 Биография Скотта Сэмпсона(англ.)
  2. Рецензия на книгу Скотта Сэмпсона

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Палеантолагі
Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ванкуверы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі Таронцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вучоныя Канады
Катэгорыя·Пісьменнікі Канады
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў