wd wp Пошук:

Скотэк

Скотэк (дацк.: Skottek, шведск.: Skottek) — гэта ферма прыкладна ў 3 км на поўдзень ад Ульрысэгамна, Швецыя, названая так у гонар дуба, які стаяў там падчас бітвы пры Богесундзе ў 1520 годзе. Ёсць легенда, што Стэн Стурэ Малодшы узлез на дуб, каб лепш бачыць наступ датчан. Тады дачане выявілі яго месцазнаходжанне і выстралілі з гарматы ў яго — адсюль дуб і гэтая мясцовасць і атрымалі сваю назву.[1] Гэта падзея адзначана Эдвардам Бэкстромам у вершы «Спадар Стэнс віса».

Скотэк сёння ўяўляе сабой сумязь кэмпінгу і рэстарану, які знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. На працягу некалькіх гадоў Скотэк належаў і кіраваўся як моладзевая і лагерная ферма Шведскай місіянерскай царквой ва Ульрысэгамне. Тут адзначалася мноства святаў, як дзяржаўных, так і прыватных. Асабліва шмат гасцей прыходзіла ў сярэдзіне лета.[2]

Мемарыял

Мемарыяльны камень Скотэка

Каля фермы Скотэк, на том месцы, дзе, як лічыцца, раней стаяў вялікі дуб, зараз стаіць мемарыяльны камень, прысвечаны Бітве з дачанамі, у якой Стэн Стуре быў смяротна паранены. У ім напісана наступнае;

Riksföreståndaren
Sten Sture d.y.
sårades dödligt på Åsundens is
den 19 januari 1520
under strid mot rikets fiender
för Sveriges själfständighet


vid Skotteken restes denna vård
år 1914
för att hugfästa minnet af
en bland Sveriges ädlaste män Пераклад:

Палкаводзец
Стэн Стурэ М.
смяротна паранены на лёдзе Осунда
19 студзеня 1520
у бітве з ворагамі каралеўства
за незалежнасць Швецыі


гэты помнік узведзенны ў Скотэне
1914 года
каб замацаваць памяць
аднага з самых высакародных людзей Швецыі Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Historiskt-geografiskt och statistiskt lexikon öfver Sverige / Femte Bandet. M-R / Marbäck
  2. Skottek.se
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гісторыя Даніі
Катэгорыя·Сярэдневяковыя бітвы
Катэгорыя·Вестра-Гёталанд
Катэгорыя·Гісторыя Швецыі
Катэгорыя·Бітвы Даніі
Катэгорыя·Помнікі Швецыі
Катэгорыя·Бітвы Швецыі