wd wp Пошук:

Стэн Стурэ Малодшы

Смерць Стэна Стурэ Малодшага на лёдзе возера Меларэн у 1520 г. Маст. Хельквіст К. Г. (1851—1890)

Стэн Стурэ Малодшы (каля 1492 — 2 лютага 1520) — рэгент Швецыі з 23 ліпеня 1512, які паспяхова ваяваў з датчанамі і непрыяцелямі ўнутры краіны, але загінуў на возеры Меларэн, адыходзячы параненым пасля паражэння ў бітве з Крысціянам II на лёдзе возера Осунд, зусім яшчэ маладым. Сын Свантэ Нільсана, бацька Нільса Стурэ.

На момант смерці яго бацькі вяршэнства ў дзяржаўным савеце мела прадацкая партыя, якая абрала рэгентам Эрыка Троле. 20-гадовы Стэн Стурэ ўзначаліў сялянскае паўстанне, авалодаў Стакгольмам і абвясціў сябе рэгентам.

Паколькі царква прыняла бок датчан, Стурэ імкнуўся падпарадкаваць яе сабе. У 1517 г. ён паланіў архібіскупа Густава Троле, пасля чаго яго прыхільнікі пры падтрымцы датчан абвясцілі вайну рэгенту, а Папа Рымскі адлучыў яго ад царквы.

Пасля гібелі Стурэ да верасня 1520 г. весці вайну з датчанамі працягвала яго ўдава Крысціна Юленшэрна. Праз тры гады Кальмарская унія была скасавана, і на шведскі прастол узыйшоў Густаў Ваза.

Зноскі

  1. detto il Gióvane Sture Sten Svantesson // sapere.it
  2. Sten Svantesson Sture — 1917.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Каралі шведскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1520 годзе
Катэгорыя·Рэгенты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1493 годзе