wd wp Пошук:

Скнылівак

Скнылівак[1] (укр.: Скни́лівок) — мясцовасць у Залізнычным раёне Львова, размешчаная паміж мяжой горада і вуліцамі Любінскай, Выгоўскага і Кульпаркіўскай.

Гісторыя

У 1427 г. Ян Берава Зубрскі заснаваў сяло Скныліў. У першай палове XVI ст. паблізу Скныліва пасялілася некалькі сем’яў, а іх паселішча назвалі Скнылівак. У 1607 г. кароль Жыгімонт III Ваза падарыў шпіталю Святога Духа ў Львове сяло Скнылівак, якое тады складалася толькі з чатырох двароў. Пазней сяло Скнылівак спазнала значныя разбурэнні ад татарскіх набегаў. У 1624 г. па распараджэнні караля сяло было прададзена бурмістру Львова Марціну Кампіану. Пасля смерці Кампіана сяло пераходзіла з рук у рукі. У 1747 г. горад вярнуў Скнылівак Яну Купінскаму, і ў тым жа годзе сяло было вернута ва ўласнасць шпіталя Святога Духа ў Львове. У 1927 г. на Скнылівак перанеслі львоўскі аэрадром, а 13 чэрвеня 1952 г. Скнылівак быў канчаткова далучаны да горада.

Аб’екты

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Львова