wd wp Пошук:

Склера

Склера фарміруе белую частку вока чалавека

Скле́ра[1] (ад грэч.: σκληρός — цвёрды) — бялочная абалонка — вонкавая шчыльная злучальнатканкавая абалонка вока, якая выконвае ахоўную і апорную функцыі. Утворана сабранымі ў пучкі калагенавымі валокнамі(руск.) бел. валокнамі. Складае 5/6 фібрознай абалонкі вока. Сярэдняя таўшчыня ад 0,3 да 1 міліметра. Таўшчыня склеры ў дзяцей настолькі малая, што праз яе прасвечвае глядзельны пігмент, які надае ёй блакітнае адценне. З узростам таўшчыня склеры павялічваецца.

Праз вянозны сінус(руск.) бел. склеры, утвораны мноствам дробных паражнін у зоне злучэння яе з рагавіцай(руск.) бел., адбываецца адток вадкасці з пярэдняй камеры вока.

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вока