Скапін[1] (руск.: Скопин) — горад (з 1778 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Скапінскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 30,5 тыс. чалавек (2010). Заснаваны ў 1597 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Вёрда (басейн Акі), за 109 км ад Разані. Чыгуначная станцыя.
Эканоміка: мясаперапрацоўчы, металургічны камбінаты, шкляны завод, фабрыка дывановых вырабаў, фабрыка мастацкай керамікі, дрэвааздабленчы камбінат, дзве швейныя фабрыкі, малочны камбінат, аўтаагрэгатны завод, завод электрапомпаў, фармацэўтычны завод».