wd wp Пошук:

Скабіёза галубіная

Скабіёза галубіная (Scabiosa columbaria) — кветкавая сямейства варсянкавых.

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 40-90 см і кароткім карэнішчам. Сцябловае лісце супраціўнае, двойчыперыстарассечанае, прыкаранёвае — лірападобна-перыстанадрэзанае або амаль суцэльнае, на чаранках, сабрана ў разетку. Кветкі двухполыя, светла-блакітныя або чырванавата-ліловыя, у галоўчатым суквецці, якое нагадвае кошык складанакветных. Агульнае кветаложа пакрыта лускападобнымі прыкветнікамі. Плод — глыбокавасьмібаразнаватая апушаная сямянка.

Пашырэнне

Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырана ў Еўразіі. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Расце на парослых хмызняком пераўвільготненых лугавінах у далінах рэк, на сырых узлесках, ускрайках балот.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў ліпені-верасні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная, лекавая, меданосная і фарбавальная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Скабіёза
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны