wd wp Пошук:

Сеюм Месфін

Сеюм Месфін (25 студзеня 1949, Адыграт, Тыграй, Эфіопія13 студзеня 2021) — эфіопскі палітык, былы міністр замежных спраў Эфіопіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 студзеня 1949 года ў Адыграце, рэгіён Тыграй, Эфіопія. Скончыўшы школу ў Політэхнічным інстытуце Бахр-Дар, Месфін пайшоў на чатырохгадовыя курсы на навуковым факультэце Універсітэта Адыс-Абебы.

Пазней ён далучыўся да Народнага фронту вызвалення Тыграя, заснаванага ў 1975 годзе, і стаў адным з лідараў у сваім выканаўчым органе. Затым Сеюм таксама стаў старшынёй замежнага камітэта Рэвалюцыйна-дэмакратычнага фронту эфіопскіх народаў (ЕПРДФ) і быў членам выканаўчых саветаў дзвюх партый.

Пасля падзення рэжыму Менгісту Хайле Марыям у маі 1991 года пры падтрымцы Эрытрэйскага народнага вызваленчага фронту (ЕПЛФ) у Эрытрэі, што тады належаў да Эфіопіі, ён стаў міністрам замежных спраў ва ўрадзе Мелеса Зенаўі і займаў гэтую пасаду да 2010 года.

28 снежня 2004 года Сеюм выступіў з прамовай Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку аб рэгіянальнай палітыцы, у прыватнасці адносінах Эфіопіі з Эрытрэяй і Самалі[2]. На пасадзе дзяржаўнага сакратара ён таксама працаваў партнёрам ЗША па барацьбе з тэрарызмам на Афрыканскім Рогу, а пазней падтрымаў уварванне эфіопскіх войск у Самалі 24 снежня 2006 года[3].

З пачаткам Тыграйскага канфлікту ў 2020 годзе застаўся ў шэрагах НФВТ і падтрымаў Дэбрэцыана Гебрэмікаэля. 13 студзеня 2021 быў забіты падчас спецаперацыі ўрадавых сіл[4][5].

Зноскі

  1. Tigray: Ethiopian army kills ex-Foreign Minister Seyoum MesfinAl Jazeera English, 2021. Праверана 20 студзеня 2021.
  2. STATEMENT BY H.E. MR. SEYOUM MESFIN MINISTER OF FOREIGN AFFAIRS OF THE FEDERAL DEMOCRATIC REPUBLIC OF ETHIOPIA AT THE 59TH SESSION OF THE UNITED NATIONS GENERAL ASSEMBLY Архівавана 20 красавіка 2016.
  3. Newsweek interview with Seyoum Mesfin
  4. Tigray: Ethiopian army kills ex-Foreign Minister Seyoum Mesfin(нявызн.), msn.com, Al Jazeera (January 13, 2021).
  5. Former Ethiopian FM, 3 others killed in shootout.(нявызн.).
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Народнага фронту вызвалення Тыграя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Міністры замежных спраў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыграі
Катэгорыя·Палітыкі Эфіопіі