Сербаўка (в.-луж.: Serbowka) — найменне лужыцкага каталіцкага студэнцкага брацтва, якое дзейнічала ў Празе. Арганізацыя была заснавана 21 кастрычніка 1846 года ў пражскай Лужыцкай семінарыі. Сербаўка была першай лужыцкай студэнцкай арганізацыяй, якая паўстала за межамі Германіі. Асноўнай мэтай арганізацыі было захаванне і прасоўванне лужыцкай культуры і лужыцкіх моў сярод студэнтаў, якія навучаліся ў Празе. Арганізацыя спрыяла кансалідацыі лужычанаў і іх нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Студэнцкае братэрства супрацоўнічал з іншымі славянскімі студэнцкімі і адукацыйнымі арганізацыямі таго часу.
Брацтва выдавала уласны літаратурны часопіс «Kwětki» (Кветкі), на старонках якога публікавалі свае першыя літаратурныя досведы будучыя вядомыя сербалужыцкія пісьменнікі і паэты Якуб Барт-Чышынскі, Міклаўш Бедрых-Радлубін, Міклаўш Андрыцкі, Ян Арнашт Голан, Юрый Лібш, Юрый Вінгер, Рамуальд Домашка і Якуб Лорэнц-Залескі.