wd wp Пошук:

Сербахарвацкая Вікіпедыя

Сербахарвацкая Вікіпедыя (сербахарв.: Srpskohrvatska Wikipedija, Харватасербская вікіпедыя, сербахарв.: hrvatskosrpska Wikipedija) — раздзел Вікіпедыі на сербахарвацкай мове, мове былой Югаславіі.

На ліпень 2014 года змяшчае 201 000 артыкулаў[1].

Асаблівасці

У адрозненне ад Сербскай Вікіпедыі, гэты раздзел не ўтрымлівае сістэм пераўтварэння тэксту — тэкст бачны ў тым алфавіце, у якім быў уведзены. Аўтары самі выбіраюць, пісаць артыкул на кірыліцы ці на лацініцы, а ў апошнім выпадку прытрымвацца сербскай ці харвацкай арфаграфіі.

Падобнае «двухмоўе» прыкметна і на галоўнай старонцы, і ў афармленні нацыянальнага вэб-інтэрфейсу (надпісы на кірыліцы і лацінцы дублююць адзін аднаго), і нават у датах (назвы месяцаў адначасова прыведзены ў дзвюх версіях: славянскія (харвацкія) лацінкай, і лацінскія (сербскія) кірыліцай).

Актыўнасць у раздзеле непрапарцыйна малая колькасці ўдзельнікаў, і значная частка яе зводзіцца да ўзгадненняў розных варыянтаў арфаграфіі ў назвах артыкулаў (стварэнне перанакіраванняў і г. д.).

Гісторыя

Сербахарвацкая Вікіпедыя была заснавана амаль адначасова з сербскай, харвацкай і баснійскай. Мэтазгоднасць стварэння гэтага раздзела з самага пачатку ставілася пад сумнеў[2], аднак на той момант раздзел было вырашана ўсёткі развіваць.

Тым не менш, раздзел моцна адстаў у сваім развіцці ад трох больш «спецыфічных», якія выкарыстоўваюць больш вузейшую норму мовы і, магчыма, арыентаваных нацыянальна. Сербахарвацкі раздзел быў зачынены на кароткі час напачатку 2005 года як неактыўны.[3].

Зноскі

  1. Актуальная статыстыка: sh:Special:Statistics
  2. sh:Glavna stranica&oldid=5
  3. meta:Requests for new languages/Wikipedia Serbo-Croatian (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2003 годзе
Катэгорыя·Славянскія Вікіпедыі
Катэгорыя·Паўднёваславянскія мовы
Катэгорыя·Раздзелы Вікіпедыі