wd wp Пошук:

Сербалужыцкі інстытут

Сербалужыцкі інстытут (в.-луж.: Serbski institut, ням.: Sorbisches Institut) — назва навуковай установы, якая знаходзіцца ў горадзе Баўтцэн, Германія. Займаецца вывучэннем лужыцкіх моў і даследаваннямі па гісторыі, культуры і грамадскаму жыццю лужычанаў. Інстытут збірае і архівуе матэрыялы, прысвечаныя сарабістыке і прадстаўляе іх для публічнага вывучэння і распаўсюджвання лужыцкай культуры.

Гісторыя

Інстытут быў створаны ў 1992 годзе на аснове Інстытута сербалужыцкага народазнаўства (Institut za serbski ludospyt), які быў створаны 1 мая 1951 года ў Баўтцэне па ініцыятыве лужыцкага прафесара Павола Навотнага. 1 жніўня 1952 года Інстытут сербалужыцкага народазнаўства увайшоў у склад Нямецкай акадэміі (з 1972 года — акадэмія навук ГДР).

Адміністрацыя Сербалужыцкага інстытута размяшчаецца ў Баўтцэне. У Котбусе знаходзіцца філіял навуковай установы. Штатнае распісанне складаецца з 15 пасадаў навуковых супрацоўнікаў і 11 пасадаў навукова-тэхнічнага і адміністрацыйнага персаналу. Супрацоўнікі Сербалужыцкага інстытута выкладаюць у розных вышэйшых навучальных установах у Германіі і за мяжой. Інстытут супрацоўнічае з Інстытутам сарабістыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта.

У інстытуце дзейнічае Сербалужыцкая цэнтральная бібліятэка і Сербскі архіў.

Сербалужыцкі інстытут выдае з 1952 года дзве навуковыя серыі, навуковае перыядычнае выданне «Lětopis», якое цяпер выходзіць два разы на год, а таксама выданне «Schriften des sorbischen Instituts/Spisy serbskeho instituta» (да 2012 года выдадзена 56 тамоў).

Цяпер дырэктарам Сербалужыцкага інстытута з’яўляецца лужыцкі прафесар Гаўке Бартельс

Дырэктары

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Лужычане
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Баўтцэн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сарабістыка
Катэгорыя·Арганізацыі Германіі
Катэгорыя·Навуковыя інстытуты паводле алфавіта