wd wp Пошук:

Сепік

Сепік (англ.: Sepik) — рака на паўночным усходзе Новай Гвінеі. Даўжыня — 1126 км, вадазбор — 80321 км². Верхняя плынь ракі Сепік унесена ў папярэдні спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Сепік — самая доўгая рака Новай Гвінеі. Яна бярэ пачатак у горным раёне хрыбта Віктара-Імануіла. Мае мноства прытокаў. Упадае ў мора Бісмарка без стварэння дэльты. Для фаўны ракі характэрна наяўнасць мноства відаў рыб-мігрантаў. Ніжняя плыня шчыльна заселена. У верхняй плыні захаваліся ўнікальны прыродны комплекс і арыгінальная культура абарыгенаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Папуа — Новай Гвінеі
Катэгорыя·Памежныя рэкі
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта