Возера Сен-Мандэ (фр.: Lac de Saint-Mandé) — натуральнае возера на паўночна-заходняй мяжы Венсенскага лесу.
Возера ўзнікла ў XIII стагоддзі, у выніку ўтварэння затору ў прыроднай лагчыне, з далейшым назапашваннем у ёй атмасферных ападкаў і навакольных сцёкавых вод. З-за смуроду ад возера ў XVIII стагоддзі было прынята рашэнне аб запаўненні яго грунтам. Але ўжо ў сярэдзіне XIX стагоддзя, падчас пераўтварэння Венсенскага лесу ў парк, возера было адноўлена пад кіраўніцтвам інжынера Жана-Шарля Альфана. Каб не дапусціць паўторнага накаплення стаячых водаў, было вырашана ўключыць возера ў гідрасістэму Венсенскага леса, шляхам аб’яднання яго з возерам Гравель.
На возеры знахозіцца адзін востраў. На дадзены момант катанне на лодках па возеру забаронена, таму востраў стаў месцам пасялення шматлікіх вадаплаўных птушак.
Да возера можна даехаць на метро: лінія 1 або аўтобусамі № 46, 56, 86, 325.