wd wp Пошук:

Парыжскі метрапалітэн

Парыжскі метрапалітэн (фр.: Métro de Paris; скарачэнне ад першапачатковай назвы «сталічная чыгунка» фр. chemin de fer métropolitain; словы «метрапалітэн»і «метро» атрымалі сусветнае распаўсюджванне менавіта дзякуючы парыжскаму метро) — сістэма хуткаснага падземнага грамадскага транспарту Парыжа. Уваход у метро пазначаны вялікі літарай «М». Сетка метро ахоплівае ўвесь Парыж і яго бліжэйшыя прыгарады. Метро пракладзена параўнальна неглыбока, глыбей размяшчаецца сетка прыгарадных электрычак RER, якая наскрозь перасякае французскую сталіцу некалькімі лініямі (А, B, C, D, E) пад зямлёй.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Метрапалітэны Францыі
Катэгорыя·Транспарт Парыжа
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта