wd wp Пошук:

Сенін Себаі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сенін Себаі (нар. 18 снежня 1993, Абіджан, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, нападнік ізраільскага клуба «Хапаэль Ірані» з Кір’ят-Шманы.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў Кот-д’Івуары, а ўлетку 2014 года перайшоў у малдаўскі клуб «Саксан». У першай палове 2015 года гуляў у арэндзе ў румынскай «Астры», улетку вярнуўся ў «Саксан», за які паспеў згуляць у Лізе Еўропы. У ліпені 2015 года разам з таварышамі па «Саксану» Куасі Куаджам і Якубам Бамбам падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк»[2]. У складзе «Слуцка», аднак, не здолеўшы замацавацца ў аснове, па заканчэнні сезона 2015 пакінуў каманду.

У жніўні 2016 года, так і не знайшоўшы новы клуб, зноў папоўніў склад «Слуцка»[3]. З другой спробы стаў адным з асноўных нападнікаў случан. У першай палове 2017 года ў 12 матчах чэмпіянату забіў 4 галы і аддаў 5 галявых перадач, пасля чаго цікавасць да іграка сталі праяўляць розныя беларускія і замежныя клубы.

20 чэрвеня 2017 года правёў апошні матч за «Слуцк», а на наступны дзень падпісаў кантракт з калінінградскай «Балтыкай»[4]. У чэрвені 2018 года перабраўся ў іншы расійскі клуб — «Тамбоў».

У лютым 2019 года перайшоў у казахстанскі клуб «Табол» з Кастаная[5], дзе гуляў на працягу двух гадоў. У студзені 2021 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Хімкаў», а ў верасні 2021 года перайшоў у грозненскі «Ахмат», які пакінуў па заканчэнні сезона 2021/22.

У ліпені 2022 года стаў іграком ізраільскага клуба «Хапаэль Ірані» з Кір’ят-Шманы.

Зноскі

  1. Senin Sebai // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Слуцк” подписал трех ивуарийцев
  3. Ивуарийцы Сенин Себаи и Секу Думбиа пополнили “Слуцк”
  4. Сенин Себаи подписал контракт с калининградской “Балтикой”
  5. Экс-форвард “Слуцка” стал одноклубником Гордейчука
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімкі
Катэгорыя·Ігракі ФК Астра Джурджу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Абіджане
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Саксан
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Табол Кастанай
Катэгорыя·Ігракі ФК Тамбоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ахмат Грозны
Катэгорыя·Ігракі ФК Хапаэль Ірані Кір’ят-Шмана
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Кот-д’Івуара
Катэгорыя·Ігракі ФК Балтыка Калінінград
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы