wd wp Пошук:

Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей

Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музеймузей у горадзе Сянно Віцебскай вобласці.

Рашэнне аб стварэнні Сенненскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея было прынята ў жніўні 1995 г. Плошча экспазіцыі 247 м². Пад музей адведзены другі паверх двухпавярховага цаглянага будынка, пабудаванага ў 1913 г. для земскай управы. Пасля рэвалюцыі 1917 г. тут размяшчаліся райвыканкам, гарсавет, бібліятэка, музычная школа, Дом піянераў.

У музеі праводзяцца выставы твораў самадзейных i прафесійных мастакоў, народных умельцаў, дзіцячай творчасці. Маецца каля 2000 экспанатаў асноўнага фонду. Сярод ix творы землякоў: мастака У. К. Гоманава, скульптара 3. І. Азгура. Сабраны дакументы пра паэтаў – землякоў: Тадэвуша Ладу-Заблоцкага, Тамаша Зана, Андрэя Зязюлю, Алеся Жаўрука, Анатоля Вялюгінa. На пастаяннай аснове працуюць малыя экспазіцыі па археалогіі, гісторыі краю, «Мы ідзём дарогамі вайны».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Гістарычныя музеі Беларусі
Катэгорыя·Музеі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Культура Сянна
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Славутасці Сянна