Сена і Марна (фр.: Seine-et-Marne) — дэпартамент Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Іль-дэ-Франс. Парадкавы нумар 77. Адміністрацыйны цэнтр — Мелён. Насельніцтва 1,194 млн чалавек (12-е месца сярод дэпартаментаў, дадзеныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 5915 км².
Дэпартамент уключае 5 акруг, 43 кантона і 514 камуны.
Сена і Марна — адзін з першых дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Іль-дэ-Франс. Назва паходзіць ад рэк Сена і Марна.