У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ібэнкс. Селіта Ібэнкс (англ.: Selita Ebanks; 15 лютага 1983, Джорджтаўн, Кайманавы астравы) — амерыканская супермадэль. Найболей вядомая ў складзе анёлаў Victoria’s Secret.
У Селіты ірландскія, афра-амерыканскія і індзейскія карані. У сям’і, якая жыла вельмі небагата, акрамя Селіты яшчэ сем братоў. Пасля заканчэння школы пераехала ў Нью-Ёрк, Стэйтэн Айлэнд, плануючы паступіць у Нью-Ёрскі ўніверсітэт вывучаць права. У 17 гадоў была заўважаная агентам з Elite Model Management і пачала кар’еру мадэлі.
Удзельнічала ў кампаніях Ralph Lauren, Sweetface, Abercrombie & Fitch, Levi’s і Tommy Hilfiger. У 2007 годзе з’явілася на вокладцы Sports Illustrated’s 2007 Swimsuit Issue. Тайра Бэнкс назвала Селіту сваёй пераемніцай. Селіту можна ўбачыць у відэа Лені Кравіца «Again».
Таксама Селіта здымалася для Sports Illustrated у 2007 годзе.