wd wp Пошук:

Селіта Ібэнкс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ібэнкс. Селіта Ібэнкс (англ.: Selita Ebanks; 15 лютага 1983, Джорджтаўн, Кайманавы астравы) — амерыканская супермадэль. Найболей вядомая ў складзе анёлаў Victoria’s Secret.

Біяграфія

У Селіты ірландскія, афра-амерыканскія і індзейскія карані. У сям’і, якая жыла вельмі небагата, акрамя Селіты яшчэ сем братоў. Пасля заканчэння школы пераехала ў Нью-Ёрк, Стэйтэн Айлэнд, плануючы паступіць у Нью-Ёрскі ўніверсітэт вывучаць права. У 17 гадоў была заўважаная агентам з Elite Model Management і пачала кар’еру мадэлі.

Удзельнічала ў кампаніях Ralph Lauren, Sweetface, Abercrombie & Fitch, Levi’s і Tommy Hilfiger. У 2007 годзе з’явілася на вокладцы Sports Illustrated’s 2007 Swimsuit Issue. Тайра Бэнкс назвала Селіту сваёй пераемніцай. Селіту можна ўбачыць у відэа Лені Кравіца «Again».

Таксама Селіта здымалася для Sports Illustrated у 2007 годзе.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фотамадэлі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Фотамадэлі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Топ-мадэлі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Анёлы Victoria’s Secret
Катэгорыя·Постаці Кайманавых астравоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных