wd wp Пошук:

Селяхоўскае

Селяхоўскае, Селяхінскае, Селяхі — возера ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размяшчаецца за 55 км на поўдзень ад Брэста каля вёскі Селяхі. Уваходзіць у склад Брэсцкай групы азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне Заходняга Буга. Плошча возера складае 0,5 км². Найбольшая глыбіня — 8,6 м. Даўжыня возера — 1,3 км. Найбольшая шырыня возера — 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі возера складае 3,7 км, плошча вадазбору — 9,75 км². Аб’ем вады ў возеры — 1,4 млн м³.

Схілы катлавіны возера часткова знаходзяцца пад ворывам. Мелкаводдзе пясчанае. На большых глыбінях пашыраныя сапрапелі магутнасцю да 12,5 метраў.

Возера зарастае ўздоўж берагоў трысцём і чаротам. Падводная расліннасць пашыраная да глыбіні 3,5—4 метры.

Возера Селяхоўскае злучанае ручаём з возерам без назвы. Возера размяшчаецца за 200 метраў ад мяжы з Украінай.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Брэсцкая група азёр
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт