wd wp Пошук:

Сельская гаспадарка Сербіі

Больш за 60 % тэрыторыі Сербіі займаюць раллі

Сельская гаспадарка ў Сербіі па-ранейшаму з’яўляецца важнай часткай сербскай эканомікі з гадавым патэнцыялам экспарту ў 12 млрд еўра[1]. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў перавышае 6,12 млн гектараў[2][3]. Сельскагаспадарчая вытворчасць у найбольшай ступені наладжана ў паўночнай Сербіі на ўрадлівай Сярэднедунайскай нізіне і ў паўднёвых далінах, прылеглых да рэк Сава, Дунай і Марава. Рэзкае скарачэнне маштабаў сельскагаспадарчай дзейнасці назіраецца, пачынаючы з 1948 года, калі амаль тры чвэрці насельніцтва краіны былі занятыя ў сельскай гаспадарцы, у цяперашні жа час ― толькі адна чвэрць[4].

Вытворчасць

Сербія вырабляе розныя сельскагаспадарчыя прадукты: у асноўным гэта крупы, садавіна і гародніна. Усё гэта складае значную частку ВУП і экспарту. Сербія займае другое месца ў свеце па вырошчванні маліны (84 299 метрычных тон, першае месца займае Расія) і слівы (146 776 метрычных тон, першае месца займае Кітай). Краіна таксама з’яўляецца буйным вытворцам кукурузы (6 158 120 метрычных тон, 32-е месца ў свеце) і пшаніцы (2 095 400 метрычных тон, 35-е месца ў свеце). Вырошчванне цукровых буракоў (2 299 770 метрычных тон) і насення сланечніка (454 282 метрычных тон) задавальняе ўнутраны попыт на цукар і алей, лішкі адпраўляюцца на экспарт: пастаўляецца каля 180 000 тон цукру ў Еўрапейскі саюз[5].

Віны

Вінаграднік каля Власацінцэ, Сербія

У Сербіі вінаграднікі займаюць тэрыторыю, прыкладна роўную 70 000 гектараў, вырабляючы каля 425 000 тон вінаграду ў год. Сербія ўваходзіць у лік 15 самых буйных краін-вытворцаў віна.

Самымі вядомымі вінамі з’яўляюцца Belgrade Seedless, Prokupac, Sauvignon, «Italian Riesling», Cabernet, Chardonnay, White и Red Burgundy, Hamburg, Muscat, Afus Ali, Vranac, Tamjanka, Krstac, Smederevka і Dinka*.*

Садавіна

Садавінавыя фермы займаюць 310 000 гектараў раллі ў Сербіі.

Аб’ём вытворчасці садавіны ў тонах (2012)[6]:

Кампаніі

Зноскі

  1. Serbia’s agricultural potential - EUR 12 billion (нявызн.). B92 (15 сакавіка 2013). Праверана 14 June 2013.
  2. Food Industry (нявызн.). SIEPA. Праверана 14 June 2013.
  3. Agriculture and Enlargement (нявызн.). European Commission (1 мая 2011). Праверана 14 June 2013.
  4. Agriculture and forestry (нявызн.). Encyclopedia Britannica. Праверана 14 June 2013.
  5. Serbia Overview (нявызн.) (недаступная спасылка). Food and Agriculture Organization of the United Nations. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2013. Праверана 14 June 2013.
  6. Food Industry in Serbia (нявызн.). SIEPA. Праверана 14 June 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сельская гаспадарка Сербіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы