wd wp Пошук:

Сельма Лагерлёф

Сельма Атылія Луіза Лагерлёф (шведск.: Selma Ottiliana Lovisa Lagerlöf; 20 лістапада 1858, Морбака, Швецыя — 16 сакавіка 1940, там жа) — шведская пісьменніца, першая жанчына, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры (1909) і трэцяя наогул жанчына, якая атрымала Нобелеўскую прэмію (пасля Марыі Кюры і Берты фон Зутнер). Прэмія прысуджана «за прызнанне высакароднага ідэалізму, палымянага ўяўлення і духоўнасці, якія характарызуюць яе творы»[13].

Біяграфічныя звесткі

У раннім маленстве цяжка хварэла, была прыкаваная да ложка. У гэты час яна моцна прывязалася да бабулі і цёткі, якія баялі ёй казкі, апавядалі розныя паданні. У 1867 годзе Сельма пераязджае на лячэнне ў Стакгольм. Цяпер яна зноў можа рухацца. Яна ўжо тады пачала марыць пра заняткі літаратурай, але сям’я збяднела, і трэба было думаць, як зарабіць. У 1881 годзе Лагерлёф паступіла ў ліцэй у Стакгольме, у 1882 — у Вышэйшую настаўніцкую семінарыю, якую скончыла ў 1884 годзе. Тады ж яна пачала працаваць настаўніцай у школе для дзяўчат на поўдні Швецыі. Родавы маёнтак, дзе нарадзілася Сельма, быў прададзены.

У 1895 годзе Сельма пакідае службу і цалкам прысвячае сябе літаратуры. Самая вядомая яе кніга — «Дзіўнае падарожжа Нільса Хольгерсана па Швецыі».

У 1907 годзе Лагерлёф абралі ганаровым доктарам Упсальскага ўніверсітэта. У 1914 годзе яна стала сябрам Шведскай акадэміі.

Нобелеўская прэмія, якую Лагерлёф атрымала ў 1909 годзе, дазволіла ёй выкупіць родную Марбаку — фамільны маёнтак. Сельма пераязджае туды, дзе і жыве да самага скону. Там яна працягвае пісаць творы, якія выдаваліся зборнікамі і асобнымі кнігамі.

Перад пачаткам Другой сусветнай вайны Лагерлёф дапамагала нямецкім пісьменнікам і іншым прадстаўнікам інтэлігенцыі ратавацца ад пераследу нацыстаў, чым выклікала незадаволенасць нямецкага ўраду. Пачатак сусветнай і савецка-фінскай войнаў былі для Лагерлёф вялікім узрушэннем. Яна ахвяравала свой залаты нобелеўскі медаль Шведскаму нацыянальнаму фонду дапамогі Фінляндыі. Урад вярнуў яго пісьменніцы, бо здолеў адшукаць іншыя сродкі.

Ва ўзросце 81 году Сельма Лагерлёф памерла ў сваім доме ад доўгай хваробы.

Творчасць

Першы раман пісьменніцы «Сага пра Ёста Берлінга» (Gösta Berlings saga), поўны рамантыкі і казачных прыгодаў, быў прасякнуты патрыятычнымі пачуццямі, любоўю да зямлі і павагай традыцый. Выданы гэты раман быў у 1891 годзе і сустрэў прызнанне чытачоў.

Паштовая марка СССР

Кніга «Дзіўнае падарожжа Нільса Хольгерсана па Швецыі» (Nils Holgerssons underbara resa genom Sverige, 1906—1907) мусіла быць пэўнага кшталту «падручнікам» па геаграфіі, гісторыі і культуры Швецыі, які выхоўвае чалавека сумленнага і спагадлівага. Гэтая кніга атрымала вядомасць ва ўсім свеце.

Казачная манера апавядання з ужываннем фальклорнага матэрыялу стваралі своеасаблівы стыль навелаў і раманаў Лагерлёф. Дабро і любоў там перамагаюць зло і чэрствасць душы.

Ушанаванне памяці

У доме, дзе жыла пісьменніца, створаны музей.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. http://www2.ub.gu.se/kvinndata/portaler/rostratt/pdf/rostrattsfragan.pdf
  2. Lagerlöf, Selma // The Enciclopædia Britannicа — 12 — London, NYC: 1922. — Vol. XXXI English History to Oyama, Iwao.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. 1 2 3 4 Selma O L Lagerlöf — 1917.
  5. 1 2 3 Östra Ämterviks kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/VA/13685/C/7 (1833-1860), bildid: C0039805_00103
  6. Лагерлёф Сельма // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  7. Östra Ämterviks kyrkogård: Selma Lagerlöf — kulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.
  8. http://web.archive.org/web/20160401152316/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/selma-lagerlof
  9. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
  10. 1 2 Selma Ottilia Lovisa, f. 1858 i Östra Ämtervik Värmlands län // Swedish Census 1880 — Riksarkivet. Праверана 5 мая 2018.
  11. (unspecified title) Праверана 20 ліпеня 2020.
  12. http://samfundetdenio.se/historiska-stolar-2/stol-nr-2-selma-lagerlof/
  13. Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вермландзе
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Швецыі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Памерлі ў Швецыі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменніцы Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Шведскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада