wd wp Пошук:

Сельгастэхпраект

«Сельгастэхпраект» — колішні праектны інстытут у Мінску. Размяшчаўся ў будынку па вуліцы Крапоткіна, 44[1] (1978, арх. Б. Ларчанка, І. Васілевіч).

Гісторыя

Праектна-тэхналагічны інстытут Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі створаны ў 1968 годзе на базе спецыяльнага канструктарска-тэхналагічнага бюро[1].

Ліквідаваны 14 красавіка 2018 года[2].

Кірункі працы

Асноўныя кірункі працы: паскарэнне навукова-тэхнічнага прагрэсу і павышэнне эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове распрацоўкі поўнага комплексу тэхнічнай дакументацыі для стварэння новай тэхнікі, прагрэсіўных тэхналогій, арганізацыя вытворчасці, працы і кіравання на прадпрыемствах галіны; абагульненне і распаўсюджванне перадавога вопыту; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі для рэканструкцыі і будаўніцтва вытворчых аб’ектаў Дзяржкамсельгастэхнікі БССР, для механізацыі, электрыфікацыі, рэканструкцыі і будаўніцтве жывёлагадоўчых фермаў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 «Сельхозтехпроект» // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.
  2. Сельгастэхпраект у базе Kartoteka.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2018 годзе
Катэгорыя·Вуліца Крапоткіна (Мінск)
Катэгорыя·Праектныя арганізацыі Мінска
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1963 годзе