wd wp Пошук:

Седэкія

Седэкія (іўр.: צִדְקִיָּהוּ‎) — сын Іасіі, апошні цар іўдзейскі (599588 да н.э.), пры якім быў разбураны Іерусалім, а яго народ выведзены ў палон. Узведзены на царскі сталец Навухаданосарам II, ён вырашыў выкарыстаць саюз з Егіптам, каб сумеснымі дзеяннямі вызваліцца ад вавілонскага панавання. Калі аб гэтым даведаўся Навухаданосар, ён сам з’явіўся ў Іудзею, каб пакараць здрадзіўшага васала і аблажыў Іерусалім. Горад абараняўся на працягу больш трох гадоў і нават меў надзею на вызваленне, бо на дапамогу яму выступіў егіпецкі фараон. Але Навухаданосар разграміў егіпцян і лёс Іерусаліма быў вырашаны. Седэкія спрабаваў уцячы, але ў дарозе быў схоплены і прыведзены да Навухаданосара. Дзеці Седэкіі былі забіты ў прысутнасці бацькі, а яго самога асляпілі, закавалі ў кайданы і адвезлі ў Вавілон, дзе ён і памёр у цямніцы. Біблія паказвае яго адступнікам ад парад прарокаў, бо ён на працягу 11 гадоў свайго валадарства прытрымліваўся паганскага ідалапаклонства[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 147—148. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Бабілі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 617 годзе да н.э.
Катэгорыя·Цары іўдзейскія